Аляксандр Аляксандравіч Салагуб – фатограф і даўні сябар “Рэгіянальнай газеты.

Нарадзіўся ў Францыі ў сям’і шахцёра. Ад 1964 года Аляксандр Салагуб жыве ў Маладзечне. Шмат гадоў адпрацаваў на станкабудаўнічым заводзе, супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. Захапіўся фатаграфіяй яшчэ ў дзяцінстве: у сям’і быў вялікі фотаархіў, і бацькі ўхвалялі яго папаўненне новымі здымкамі. У 1974 годзе лёс прывёў Аляксандра Аляксандравіча ў клуб фотааматараў “Гарызонт” пры гарадскім Доме культуры, якім у той час кіраваў майстар сваёй справы Аляксей Фяцісаў. У клубе Аляксандр Салагуб пачаў удасканальваць навыкі, асвойваць новыя жанры.

Такая інтэрнэт-выстава – першая ў жыцці Аляксандра Аляксандравіча Салагуба. Да гэтага ў Маладзечне праходзілі яго традыцыйныя персанальныя фотавыставы. На здымках – не толькі Маладзечна, але і іншыя мясціны нашага краю – Нарач, Будслаў, жыхары рэгіёна. А таксама здымкі з Францыі, Данбаса, Гданьска, Юрмалы… Большасці работ – больш за 20 гадоў. Яны чорна-белыя. Наведнікі інтэрнэт-выставы могуць успомніць (а маладыя і ўпершыню ўбачыць), як выглядаў Маладзечна ў тыя часы, што насілі дарослыя, у што гулялі дзеці, параўнаць французскія і беларускія краявіды, спусціцца ў забой шахты на глыбіню 1000 метраў.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.

Aliaksandre Salagoube, photographe et ancien ami du “Journal régional”.

Né le 26 octobre 1935 dans la ville de Alès (France), dans la famille de mineur. Son enfance a passé au sud de la France. En 1947 les parents vont vivre en Union Soviétique. Après ses études à l’école primaire il devient mineur comme son père et travaille dans une mine du  Donbasse.

Quelques ans après les Sologoube s’installent plus proche du pays d’origine de leurs ancêtres, dans la région de Vileïka. Depuis ce temps-là Aliaksandre Aliaksandravitch habite Molodetchno, où pendant plusieurs années il travaille à l’usine de machines outils.

Dès son enfance il se passionne pour la photographie, car dans la famille il y avait les grandes photoarchives et leur complètement avec de novelles photographies était bien apprecié et encouragé. En 1974 par les caprices du sort il entre au club d’amateurs de photo “Horison” auprès de la maison de la culture de  ville, dont Aliaxeï Fiatissaou, maître dans son art, était alors animateur dirigent. Une vie intéressante et le perfectionnement des savoir faire, la découverte de nouveaux genres ont commencé. 

Aliaksandre Salagoube a collaboré avec des journaux locaux. Ses expositions personnelles ont été organisées dans la ville.

Сette internet –exposition est la première dans la vie d’Aliaksandre Aliaksandravitch Salagoube.

Пераклад на французскую мову Людмілы ШАЛУХІ.