Мікола Іванавіч Ермаловіч – вядомы беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, даследчык беларускай гісторыі.

Нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута. Да пачатку Другой сусветнай вайны скончыў тры курсы. З прычыны дрэннага зроку вызвалены ад службы ў арміі. Быў эвакуяваны і працаваў настаўнікам у Мардовіі. У 1943 годзе вярнуўся ў Беларусь. У 1947-м скончыў педінстытут. У 1948-1955 гадах працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце. Да 1957-га – загадчык мэтадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Пасля па стане здароўя выйшаў ва пенсію.

Менавіта з гэтагу часу пачынаецца яго самаадданая праца па асэнсаванні і напісанні гісторыі Беларусі сярэднявечнага перыяду. Паралельна ён займаўся літаратуразнаўствам. На працягу дзесяткаў гадоў амаль кожны дзень ездзіў з Маладзечна ў Мінск дзеля навуковых пошукаў у Дзяржаўнай бібліятэцы. Вынікам гэтай працы сталі арыгінальныя манаграфіі “Па слядах аднаго міфа”, “Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды”, “Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд”, “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1989 года

Трагічна загінуў у сакавіку 2000 года.

Аддзел інфармацыі.