У Маладзечне 30 лістапада сярод белага дня абакралі прыватны дом. Вынеслі ноўтбук, кашалёк, 300 долараў ЗША і 2 мільёны рублёў.

Паводле інфармацыі абласной міліцыі, здарэнне адбылося паміж 11 гадзін 15 хвілін і 14 гадзін 45 хвілін. У гэты ж дзень 54-гадовая гаспадыня заявіла аб крадзяжы ў міліцыю. Яна сказала, што зламыснік залез ў дом праз акно, выбіўшы ў ім шыбу. Зладзеяў шукаюць, узбуджаная крымінальная справа па факце крадзяжу з пранікненнем у жыллё.

Сяргей ЗЯНЬКО.