Жыхары інтэрната політэхнічнага прафесійнага ліцэя, што па Вялікім Гасцінцы, 98 у пятніцу, 3 снежня, на 11 гадзін засталіся без ацяплення і гарачай вады.

Раніцай адміністрацыя папярэдзіла іх, што ваду і цяпло адключаць у сувязі з будаўніцтвам Лядовага палаца. Гадзін у 12 гэта і здарылася. Тэмпература паветра ў пакоях хутка пачала зніжацца. Цяпло і гарачую ваду далі пасля 23 гадзін.

Святлана ЦІШКО.