Партыю незадэклараванага адзення, якое было ва ўжыванні, 6 снежня затрымалі ашмянскія мытнікі на мытным пасту “Беняконі”, што ў Воранаўскім раёне.

Намеснік начальніка ашмянскай мытні Сяргей Собалеў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: груз перавозіў грамадзянін Літвы ў Беларусь. У прычэпе грузавіка “Сканія” быў абсталяваны тайнік, у якім знайшлі 130 кілаграмаў былога ў карыстанні адзення. Дэкларацыі на груз у вадзіцеля не было.

Адзенне, а таксама прычэп, у якім яго перавозілі, мытнікі затрымалі да суда, да вырашэння пытання аб канфіскацыі.

Сяргей ЗЯНЬКО.