У панядзелак, 6 снежня, супрацоўнікі раённага цэнтра культуры (РЦК) выехалі з дабрачыннай праграмай у Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат.

Мерапрыемства праводзілася ў межах акцыі аддзела культуры райвыканкама “Ад сэрца да сэрца”. Для пацыентаў установы падрыхтавалі не толькі канцэрт, але і гуманітарную дапамогу. Па словах мастацкага кіраўніка РЦК Святланы Урбановіч, дапамогу – цёплыя рэчы, салодкае, кнігі – збіралі ўсе работнікі культуры горада.

Зоя ХРУЦКАЯ.