Каля двух гадзін дня ў сераду, 8 снежня, у вёсцы Слабодка Хажоўскага сельсавета прапала электрычнасць.

Аператыўна-выязная брыгада знайшла пашкоджаную апору і абарваныя лініі электраперадач. Знайшоўся сведка падзей, які паведаміў, што ў апору ўехаў аўтамабіль, які адразу ж пакінуў месца здарэння. Па словах начальніка Маладзечанскіх электрасетак Аляксандра Свістуленкі, пакуль яго падначаленыя высвятлялі сітуацыю, сцямнела. Праводзіць рамонтныя работы ў гэты час сутак забаронена. Таму пачалі працу толькі раніцай 9 снежня. Вадзіцеля аўтамабіля шукаюць.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота club.foto.ru