Па ўсходнім календары, на змену Тыгру прыходзіць металічны Трус, ці Кот. Год нясе ў сабе ўтульнасць, дыпламатыю, гасціннасць і цеплыню.

У пачатку 2011 года важна завяршыць усе справы, пачатыя ў мінулым годзе, каб нішто не перашкаджала руху наперад.

Што год вам нясе

Ён будзе спрыяць усім, хто мае адносіны да навукі, ды і проста спецыялістам, якія перажываюць за сваю справу. Асабліва ўдачным і добрым павінны стаць гэты год для людзей, якія займаюцца дыпламатычнай дзейнасцю, а таксама для людзей творчых прафесій, інтэлігентных людзей. З-за таго, што Трус – баязлівец, некаторым будзе цяжка прымаць адказныя рашэнні.

Нягледзячы на баязлівасць і нясмеласць, Трус вельмі гасцінны, цэніць дамашнюю ўтульнасць і прыгажосць. Таму запрашайце да сябе самых дарагіх сяброў і самі наведвайце іх часцей.

Трус вельмі гасцінны, цэніць дамашнюю ўтульнасць і прыгажосць.

Трус – адкрыты знак, значыць, чакайце мноства сяброўскіх вячорак, наладжвайце сумесныя паездкі і не бойцеся канфліктаў, таму што яны будуць зведзеныя да мінімуму, бо Трус – вялікі дыпламат і без цяжкасці дагаворыцца аб ўсім.

А яшчэ дапамагайце адзін аднаму – любая дапамога ў 100 разоў акупіцца. А планы і намеры трымайце ў сакрэце, каб ніхто не змог іх парушыць. На ўсялякі выпадак, каб потым локці не кусаць.  

Трус – жывёла сямейная, сімвал пладавітасці, патомства і спакою. Таму ёсць магчымасць умацаваць сям’ю, наладзіць адносіны, якія далі трэшчыну, надаць ім рамантызм і зачараванне. А тым, хто яшчэ знаходзіцца ў пошуку сваёй палавінкі, будзе дадзеная магчымасць завязаць раман і стварыць моцныя адносіны. Год спрыяльна адаб’ецца на нараджэнні дзяцей, падорыць гармонію і шчасце ўсім, хто хоча мець гэта ў сваім жыцці. 

Гэты год будзе годам справядлівасці. Той, хто незаконна завалодае чужой маёмасцю, лёгка пазбавіцца яе.

Якасці людзей гэтага знака

Людзі, народжаныя ў год Труса, таленавітыя і амбіцыйныя, вызначаюцца вытанчаным густам, карыстаюцца даверам і павагай калег і сяброў. Да  іх часта звяртаюцца за важнай парадай. Яны не церпяць канфліктаў, у іх шмат сяброў, іх дом заўсёды адкрыты. Галоўнае, яны ўмеюць слухаць, хаця самі раскрываюцца мала. Імкненне дагадзіць  і ўвага да чужых праблем робяць іх незаменнымі спадарожнікамі моцных і яркіх асоб.

У грашовых справах Трусу вязе пастаянна. Лоўкі дзялок, прадпрымальнік, камерсант, ён нюхам чуе, дзе, як і што іменна можна правярнуць хутка і выгадна. Яму забяспечаны 100-працэнтны поспех у гандлі, юрыспрудэнцыі ці на дыпламатычным полі дзейнасці пры ўмове, што жыццё яго не падвяргаецца рызыцы.

У каханні часцей выбірае пазіцыю чакання, рэдка праяўляе свае жаданні адкрыта. Узаемнае каханне выпадае Трусам рэдка, і яны вельмі цэняць такі падарунак лёсу. Яны не любяць адзіноту і могуць пайсці на ахвяры дзеля кахання і ўвагі. Найлепшыя партнёры для Труса – Каза ці Свіння.

А што вам Кот дасць

Кот (Трус) заўсёды падае на лапы. Ён шчаслівец. Адораны, у меру славалюбівы, прыемны кампаньён, сціплы, стрыманы, вытанчаны, добразычлівы. Прыгожа гаворыць і ўмее ацаніць сябе. Але Кот – павярхоўны чалавек і яго лепшыя якасці таксама павярхоўныя. Ён любіць тусоўкі, свецкія вечарынкі і, бывае, пляткарыць. Але робіць гэта тонка, тактычна і асцярожна. Любіць прымаць гасцей, і дома ў яго ўсё зроблена з вытанчаным густам. Жанчына-Кот ўсё робіць са смакаваннем. Яна можа глыбока вывучыць некаторыя прадметы з адной толькі мэтай, каб “зіхацець”, захапляць, уражваць, хаця пра больш важныя рэчы можа не мець ніякага ўяўлення.

Кот заўсёды спакойны, яго цяжка вывесці з раўнавагі. У ім больш сентыментальнасці, чым сапраўднай чуллівасці. Невялікая свая непрыемнасць яго хвалюе больш, чым вялікія  беды іншых людзей. Меланхолія жанчын гэтага знака – адзін з галоўных козыраў іх чароўнай прывабнасці.

Кот – кансерватар, ён ненавідзіць усё, што можа пахіснуць яго жыццё, усё, што можа выклікаць ускладненні. Ён імкнецца да камфорту і бяспекі. Загадзя ўзважвае ўсе “за” і “супраць”, і за гэту асцярожнасць людзі яму давяраюць. У фінансавым становішчы ён заўсёды будзе шчаслівы. Той, хто падпісвае кантракт з ім, не пашкадуе, бо ў яго ёсць дар на выгадныя здзелкі. Спакойны Кот небяспечны ў якасці дзелавога чалавека. Ён даб’ецца поспеху ў гандлі. Можа быць юрыстам (адвакатам, натарыусам) ці дыпламатам. Не любіць толькі рызыкаваць.

Жанчына гэтага знака зможа дасягнуць поспеху і бляску ва ўсіх відах дзейнасці, якія патрабуюць густу, гасціннасці і добрага прадстаўніцтва. Чалавеку палітыкі варта было б выбраць сабе жонку, народжаную пад знакам Ката – адначасова свецкую і сціплую, якая шмат карысці прынясе мужу адной сваёй прысутнасцю.

У Ката няма пачуцця адказнасці перад сям’ёй, і часта ён адносіцца да сваіх родных і дзяцей як да чужых людзей, але маці заўсёды выконваюць свой доўг.

Кот добра ладзіць з Казой, у якой цэніць артыстычны густ. Ён прынясе ёй уласны камфорт, а яе капрызы яго не хвалююць. Усё будзе добра з Сабакам і Свіннёй. Певень выводзіць Ката з сябе сваім фанфаронствам, а Пацука Кот павінны баяцца як чумы. З Тыграм яго стасункі ў каханні і справах будуць нацягнутыя. Кот, як менш моцны, заўсёды можа зрабіць піруэт і выйсці з гульні – у іх агульная парода, і ён не баіцца Тыгра.

Азіяцкія народы з недаверам ставяцца да Ката. Кажуць, што ведзьмакі ператвараюцца ў катоў. У Еўропе іх спальвалі жывымі, абвінавачваючы ў змове з д’яблам. А вось егіпцяне, напрыклад, шанавалі Ката, як Бога. Бог, вядзьмак ці чалавек, у яго поглядзе ёсць нешта містычнае. Яго бачная слабасць можа перарасці ў небяспечную сілу! 

У год Труса нарадзіліся: Ю. Пілсудскі, І. Сталін, А. Эйнштэйн, Р. Оўэн, Л. Даватар, І. Курчатаў, А. Грэчка, Ю. Райзман, М. Святлоў, І. Эрэнбург, С. Вавілаў, К. Сіманаў, Ю. Фучык, В. Скот, В. Жукоўскі, Эпікур.

Што такое ўсходні гараскоп

12 міфалагічных жывёл ўяўляюць сабой 12 касмічных уплываў, якія дзейнічаюць у год нараджэння чалавека, фарміруюць яго характар і ўва многім вызначаюць яго лёс.

Апроч 12 жывёл, ва ўсходнім гараскопе прысутнічаюць пяць стыхій, якія адпавядаюць першаэлементам Сусвету.

За аснову ўсходняга календара ўзяты перыяд абарачэння Юпітэра  (самай вялікай планеты Сонечнай сістэмы), які за гэты час зробіць пяць абаротаў. Юпітэрыянскі год роўны 12 зямным і блізкі да перыяду змяненняў сонечнай актыўнасці (каля 11 гадоў). Усходнія мудрацы надавалі чыслу пяць асаблівае значэнне. Яму адпавядала пяць першаэлементаў Сусвету: Агонь, Дрэва (ці неба), Метал, Зямля, Вада. Гэтыя першаэлементы (ці стыхіі) утваралі 10 “нябесных ствалоў”. Кожны з іх спалучаўся з адным з 12 жывёл – знакамі “зямных галін”, што давала назву таму ці іншаму году ў 60-гадовым цыкле.

Калі перамножыць гэтыя лічбы (5х12), атрымаецца поўны цыкл у 60 гадоў. Кожнай стыхіі адпавядае свой колер: Дрэву – зялёны, Вадзе – сіні/чорны, Металу – белы, Зямлі – жоўты, охра, Агню – чырвоны. У кожным 60-гадовым цыкле назва жывёлы сустракаецца пяць разоў з прамежкам у 12 гадоў.

Пры складанні ўсходняга гараскопа перш за ўсё ўлічваецца рытм руху па небе Месяца, Сатурна і Юпітэра.

Трус не абдзеліць нікога

Наўрад ці ў рэальным жыцці бываюць гады, як сёлета, калі ўсе знакі могуць пахваліцца бесклапотным і беспраблемным існаваннем. У любым выпадку, кожны са знакаў Задыяка атрымае сваю долю ад агульнага пірага дабрабыту, таму што белы металічны Трус не абдзеліць нікога.

У 2011 годзе адбудзецца шмат прафесійных перастановак і змяненняў, якія палепшаць жыццё – прынясуць поспех і матэрыяльную незалежнасць. Захапляльныя моманты будуць назірацца ў кар’еры: галавакружныя ўзлёты будуць ва ўсіх знакаў Задыяка, але крутыя віражы могуць вытрымаць самыя стойкія.  Бізнес у год белага металічнага Труса не баіцца крызісаў, і хаця страты непазбежныя, але па выніках года стане вядома, што прыбытак і поспех усё ж такі нашмат перавышаюць усялякія расчараванні. 

Падзеі будуць мяняцца надта хутка, і, каб вызначыць свой далейшы накірунак, выбраць з мноства магчымасцяў толькі тое, што важна менавіта для вас, кожны павінны мець праніклівасць, інтуіцыю, выпрацаваць цвёрдасць характару, прамалінейнасць і жаданне мяняць сваё жыццё да лепшага.

Астролагі абяцаюць, што гэты год будзе перамогай справядлівасці. Чакайце сур’ёзных змяненняў ува многіх галінах навукі і грамадскага светапогляду. Усе змяненні будуць максімальна станоўчымі і прыемнымі для вас.

Найбольшую выгаду з падзей 2011 года атрымаюць людзі, упэўненыя ў сабе і здольныя ў пікавыя моманты цвяроза разважаць і спраўляцца з негатыўнымі настроямі.

Марыя УРБАНОВІЧ.