У чацвер, 16 снежня, сезон навагодніх святаў у раённым Доме культуры адкрывае вечар сустрэч для ветэранаў працы Смаргонскага агрэгатнага заводу “Калядныя пасядзелкі”.

У гэты час у горадзе ўжо будзе ўпрыгожаная ёлка, але дзе яе паставяць, яшчэ дакладна не вызначана.

Ад 16 да 23 снежня ў Доме культуры штодня будуць праводзіцца ранішнікі, удзельнікі якіх будуць мець магчымасць атрымаць падарункі за ўдзел у конкурсах.

У сераду, 22 снежня, у Доме культуры выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў імя Агінскага дадуць тэатралізаваны канцэрт “Хай казка ажывае зноў!”

Ад 29 да 30 снежня на вуліцы Савецкай гандлёвыя прадпрыемствы правядуць выставу свайго тавару. Любы жадаючы зможа яго прадэгуставаць.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота muzon.org