Сушко Іосіф Фаміч – заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца “Спадчына”.
Нарадзіўся ў 1928 годзе ў вёсцы Пруднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
13 снежня 1944 года яго арыштавалі, а пасля прыгаварылі да 10 гадоў зняволення. Так Іосіф Сушко аказаўся ў Тайшэце Іркуцкай вобласці. У 1954 годзе яго вызвалілі. Вярнуўшыся дамоў, Іосіф Сушко працаваў мастацкім кіраўніком Варапаеўскага Дома культуры (Пастаўскі раён). Толькі ў 31-гадовым узросце, у 1959 годзе, ён паступіў у Маладзечанскае музвучылішча. У 1960-м стаў кіраўніком ансамбля “Спадчына”, які ў 1963 годзе атрымаў званне “народны”.
Інфармацыя абноўленая 10 снежня 2010 года.
Аддзел інфармацыі.