У  сераду, 15 снежня, у пяць гадзін раніцы супрацоўнікі пагранічнай службы знайшлі каля хутара Раўгелішкі на снезе сляды, якія вялі ў бок мяжы з Літвой і назад.

Праз паўтары гадзіны непадалёк ад вёскі Жарнелі яны затрымалі грамадзяніна Літвы, які меў пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі і быў апрануты ў белую поварскую вопратку. З сабой ён меў радыёстанцыю, каб звязацца з саўдзельнікамі і расказаць, ці можна прайсці праз мяжу. У той жа час у вёсцы Быстрыца быў затрыманы грамадзянін Беларусі, які чакаў літоўца ў аўтамабілі. Разам яны павінны былі ехаць у Раўгелішкі за яшчэ трыма хаўруснікамі. У тых было пяць тысяч пачак цыгарэт беларускай вытворчасці. У выніку ўсе затрыманыя. Па словах Аляксандра Колабава, начальніка прэс-службы смаргонскай пагранічнай групы, усе зламыснікі знаходзяцца у Гудагайскім аддзеле пагранічнай службы. Кожнаму пагражае штраф памерам да 50 базавых велічынь.

Зоя ХРУЦКАЯ.