У нядзелю, 19 снежня, на Цэнтральнай плошчы адбудзецца кірмаш.

Як паведаміла загадчыца аддзела гандлёвых паслуг Маладзечанскага райвыканкама Тамара Мікуліч, жыхары змогуць набыць мяса, рыбу, іншыя прадукты прадпрыемстваў раёна. Лясгас падрыхтуе для продажу елкі. Працаваць кірмаш будзе з 10 да 15 гадзін, да 12 каля ёлкі будзе праводзіцца культурная праграма.

Зоя ХРУЦКАЯ.