Суд Астравецкага раёна вынес два прыгаворы па фактах супраціўлення работнікам міліцыі з прымяненнем насілля. Абодва ўступілі ў законную сілу.

У адным выпадку абвінавачаны атрымаў адзін год зняволення з адтэрміноўкай пакарання на адзін год. Другі прыгавор – тры гады пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паводле высноў першага судовага працэсу, нецвярозы бетоншчык аднаго з прадпрыемстваў райцэнтра 23-гадовы Аляксей С. 18 снежня 2009 года каля паловы другой гадзіны ночы насупраць цэнтральнага ўваходу ў будынак раённага вузла паштовай сувязі зламаў руку міліцыянеру-вадзіцелю аддзела Дэпартамента аховы.

У другім выпадку двойчы судзімы за крадзяжы п’яны 19-гадовы Дзяніс П. 30 чэрвеня 2010 года каля 20 гадзін 50 хвілін у двары дома №41а на вуліцы Валадарскага ў Астраўцы жорстка збіваў свайго знаёмага. За тое, што той быццам бы пагражаў нажом яго дзяўчыне.

Дзяніс таксама аказаў супраціўленне работнікам міліцыі, якія прыехалі на месца здарэння.

Падрабязнасці чытайце ў папяровай версіі “РГ” у пятніцу, 24 снежня.

Сяргей ЗЯНЬКО.