Ля парка Перамогі ўздоўж Вялікага Гасцінца ўсталююць новую літую агароджу. Работы па замене ўжо пачаліся.

 

Уздоўж вуліцы Машэрава разабралі пралёты зусім старой агароджы, якую штогод даводзілася бяліць. Яе нікуды не плануюць выкарыстоўваць – адслужыла сваё. На яе месца перанясуць чорна-белую, што стаяла на Вялікім Гасцінцы. А на цэнтральнай вуліцы Маладзечна ўсталююць новую літую агароджу, зробленую ў ліцейным цэху станкабудаўнічага завода.

Замест гэтай агароджы ўсталююць новую літую.

Заказчыкам будаўніча-мантажных работ з’яўляецца мясцовае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва “УКБ-Сэрвіс”. Выконваюць работы работнікі “Спецбудмеханізацыі”.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.