У пятніцу, 17 снежня, у Валожыне адкрылася новая аптэка.
Размешчаная яна на першым паверсе інтэрната №47 па вуліцы Чапаева. Людміла Цішук, загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі, запэўнівае, што тут гараджане змогуць набыць многія неабходныя лекі айчыннай і замежнай вытворчасці.
Фармацэўтам новай аптэкі стала Яніна Журкевіч, якая больш за паўстагоддзя працуе ў гэтай галіне.
Урачыстае адкрыццё фармацэўты ладзіць не сталі, адразу пачалі працаваць. Але за гэтыя некалькі дзён яны пачулі нямала слоў падзякі. І самі дзякавалі гараджанам – за церпялівасць.
Па словах Людмілы Цішук, яшчэ пашырыць аптэчную сетку горада ў будучым магчыма. Але паўстае галоўнае пытанне – каго паставіць за прылавак.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота ecrn.ru.