Завяршаецца рэканструкцыя дзіцячай бальніцы – рабочыя працавалі нават 25 снежня, на Каляды.
Як патлумачылі “РГ” 28 снежня ў арганізацыі-заказчыку, “УКБ-Сельбудзе”, гатоўнасць будынка – больш за 90%. У бальніцы ўжо мыюць вокны і падлогу ў аддзяленнях, ідуць пусканаладачныя работы сістэм вентыляцыі, асвятлення, пажарна-ахоўнай сігналізацыі, вывозяць смецце.
Вакол будынка ўстаноўленая новая літая агароджа. Сцены ў аддзяленнях і пераходах пафарбаваныя. У педыятрычным аддзяленні яны бэжава-персікавага колеру. Падлога выкладзеная пліткай у тон сцен. Новыя парэнчы на лесвіцах будуць зручнымі і для дзяцей, і для дарослых – яны двухузроўневыя.
Новая агароджа.
З будынка і тэрыторыі бальніцы вывозяць смецце.
Рабочыя даводзяць да ладу парэнчы.
У педыятрычным аддзяленні.
Тут будзе пост медсястры.
Тут будуць раскладваць ежу і перадаваць яе праз акенца ў сталовую.
У палатах ужо стаяць ложкі і тумбачкі. У працэдурных і іншых службовых памяшканнях – неабходная для работы мэбля. Устаноўленая сантэхніка.
Новыя ложкі і новыя тумбачкі.
Засталося атрымаць і ўстанавіць медыцынскае абсталяванне.
Рэканструкцыя распачалася летам 2008 года. Абноўленая бальніца зможа прыняць больш за 100 пацыентаў.
Святлана ЦІШКО.
Фота Святланы ЦІШКО.