Новыя вокны з ПВХ усталявалі на мінулым тыдні ў спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплекса па вуліцы Талстога.

У гэтай зале трэніруюцца баскетбалісты, валейбалісты, футбалісты, праходзяць спаборніцтвы. Па словах начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Алега Гаўрышчука, сёлета ў комплексе ўжо адрамантавалі дах і замянілі ўваходныя дзверы. Напрыканцы снежня за сродкі з бюджэту аддзела ФКСіТ паставілі вокны з ПВХ. Рабочыя справіліся за паўдня. На наступны год запланаваны касметычны рамонт спартыўнай залы.

Святлана ЦІШКО.