У чацвер, 30 снежня, каля цэнтральнай ёлкі адбыўся конкурс на лепшых Дзеда Мароза і Снягурачку “Калі надыходзіць Новы год”.

У гэты час на плошчы Свабоды якраз праходзіў гандлёвы кірмаш. Але, па словах мастацкага кіраўніка раённага Цэнтра культуры Святланы Урбановіч, восем пар Дзедаў Марозаў і Снягурачак з розных прадпрыемстваў горада прыцягнулі ўвагу большасці гараджан, асабліва маленькіх, на сябе.

Сярод усіх гульнявых праграм самай цікавай аказалася тая, якую праводзілі работнікі “Райаграпрамтэхнікі” Святлана Макоўская і Дмітрый Карачун. Яны і сталі пераможцамі конкурсу.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота tut.by.