Жыхары Астраўца, Ашмянаў, Мядзела, некаторых вёсак гэтых, а таксама Смаргонскага і Валожынскага раёнаў змогуць без візаў ездзіць у Вільню, калі пагадненне з літоўскім урадам аб узаемных паездках жыхароў памежных тэрыторый уступіць у сілу.

Міжнароднае пагадненне было падпісана 20 кастрычніка і ратыфікаванае Палатай прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь 22 снежня. Дакумент уступіць у сілу праз 30 дзён пасля таго, як міністэрствы унутраных спраў абмяняюцца паведамляльнымі нотамі.

Пагадненне тычыцца населеных пунктаў, якія знаходзяцца не далей, чым у 50 кіламетрах ад літоўска-беларускай мяжы. У тым ліку Астравец, Ашмяны, Мядзел, вёскі дзевяці сельсаветаў Астравецкага, 10 сельсаветаў Ашмянскага, чатырох Смаргонскага, трох Валожынскага і пяці Мядзельскага раёнаў.

Каб уязджаць у Літву без візы, трэба пражыць на памежнай тэрыторыі не менш за адзін год і абгрунтаваць неабходнасць уезду ў гэтую краіну. Гэта могуць быць сваяцкія сувязі, дзелавыя адносіны, удзел у культурных мерапрыемствах, адукацыйных праграмах, іншыя важныя прычыны.

Плануецца, што дазвол будуць выдаваць на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў. Консульскі збор за яго выдачу складзе 20 еўра. Дзецям да шасці гадоў, школьнікам і студэнтам вочнай формы навучання, людзям ва ўзросце пасля 60 гадоў і некаторым іншым катэгорыям – бясплатна.

Святлана ЦІШКО.

У памежную зону ў нашым рэгіёне ўваходзяць:

Астравецкі раён:

Кемелішскі сельсавет

Тракенінскі сельсавет

Гудагайскі сельсавет

мястэчка Астравец

Падольскі сельсавет

Варнянскі сельсавет

Астравецкі сельсавет

Спондаўскі сельсавет

Міхалішкаўскі сельсавет

Гервяцкі сельсавет

Ашмянскі раён:

Крайванцаўскі сельсавет

Каменналожскі сельсавет

Мураванаашмянкаўскі сельсавет

Граўжышскі сельсавет

Гродзінскі сельсавет

Кальчунскі сельсавет

Жупранскі сельсавет

горад Ашмяны

Навасёлкаўскі сельсавет

Гальшанскі сельсавет

Барунскі сельсавет

Смаргонскі раён:

Сольскі сельсавет

Крэўскі сельсавет

Лылойцінскі сельсавет

Каранеўскі сельсавет

Валожынскі раён:

Багданаўскі пассавет

Вішнеўскі сельсавет

Падбярэзскі сельсавет

Мядзельскі раён:

Свірскі пассавет

Сырмежскі сельсавет

Нарацкі сельсавет

Мядзельскі сельсавет

горад Мядзел

Слабодскі сельсавет