Лепшых спартсменаў, трэнераў і інструктараў фізічнай культуры раёна па выніках 2010 года адзначаць 4 лютага ў Доме культуры.

Лепшым спартсменам мінулага года стаў Аляксандр Бубен – чэмпіён Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь па кросе, член зборнай каманды Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Лепшым трэнерам – трэнер Валожынскай ДЮСШ АФП Аляксандр Чарняўскі. Лепшым інструктарам-метадыстам – Васіль Ажэрэльеў. У раённай круглагадовай спартакіядзе  перамагло Дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне №167 (начальнік – Мікалай Хвядчэня).

Аляксандр Чарняўскі стаў лепшым трэнерам.

Усяго, па словах начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Інгі Малашкевіч, 4 лютага адзначаць каля 70 чалавек.

Святлана ЦІШКО.

Фота з архіва rh.by.