Сёння, 3 лютага, у 12 гадзін у чарзе на пункце пропуску Каменны Лог стаялі па 100-160 грузавікоў.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у Каменны Логу на выездзе з Беларусі чарга складала 160 грузавых і 10 легкавых аўтамабіляў, на ўездзе з літоўскага боку – 100 і 40 адпаведна.

На пункце пропуску Катлоўка таксама былі чэргі: на выездзе з Беларусі – 10 грузавых і 10 легкавых машын, на ўездзе – 70 і 10 адпаведна.

Напярэдадні падчас рабочай сустрэчы кіраўнікі мытных службаў вызначылі мінімальную колькасць аформленых грузавых транспартных сродкаў у кожным з пунктаў пропуску як за суткі, так за гадзіну. Чэргі ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы, паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі,  павялічыліся з-за адсутнасці дамоўленасцяў паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Польшча па пытанні выдачы дазволаў на міжнародныя перавозкі для расійскіх і польскіх аўтаперавозчыкаў.

Святлана ЦІШКО.