Дзіцячыя раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках і стральбе з вінтоўкі “Снежны снайпер” прайшлі 28-29 студзеня ў Камсамольскім парку і лёгкаатлетычным манежы.

Галоўны суддзя спаборніцтваў Ала Баравік расказала ў інтэрв’ю “РГ”: каманды былі падзеленыя на тры групы – “А”, “В” і “С”. У групу “А” ўвайшлі гімназіі і ліцэі горада, у групу “В” – агульнаадукацыйныя школы горада, Радашкавічаў, Чысці і Краснага, у групу “С” – сельскія агульнаадукацыйныя школы.

Дыстанцыя лыжных гонак складала 3 кіламетры, дыстанцыя стральбы з вінтоўкі – 10 метраў. 125 юных біятланістаў былі падзеленыя на дзве ўзроставыя катэгорыі – 11-12 і 13-14 гадоў.

У малодшай групе сярод дзяўчынак першае месца ў лыжных гонках заняла Насця Францкевіч з Радашкавічаў. У стральбе мацнейшай была Саша Седышава са школы №14. Яна ж стала пераможцай у біятлоне (вынік гонак + вынік стральбы).

У малодшай групе сярод хлопчыкаў лыжныя гонкі выйграў Улад Голубеў з СШ №14, стральбу – Максім Кудлянкоў з Чысці. А вось па суме двух спаборніцтваў, у біятлоне, першае месца на рахунку Юры Лаўрышчава з гімназіі №10.

Сярэдняя група, дзяўчаты: лепшая лыжніца – Лена Траццякова з Алёхнавічаў, лепшы стралок – Карына Навумчык з СШ №9. Біятлон выйграла Лена Траццякова. Захар Закамскі з Радашкавічаў лепш за ўсіх прабег лыжную дыстанцыю, Антон Лобач з гімназіі №10 лепш за іншых адстраляўся, у яго ж першае месца ў біятлоне.

У агульнакамандным заліку ў групе “А” першае месца на рахунку гімназіі №6, другое – у гімназіі №10, трэцяе заняла гімназія №7. Групу “В” узначаліла СШ №14, біятланісты з Радашкавіцкай школы сталі другімі, школа №1 замкнула тройку прызёраў. Алёхнавіцкая школа стала мацнейшай у групе “С”, Палачанская і Турэц-Баярская школы – на другім і трэцім месцах адпаведна.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фотарэпартаж спаборніцтв групы “С”.

Фота забяспечана Сяргеем МАРОЗАМ.