Сёння, 4 лютага, у дзіцячую бальніцу пераехалі першыя пацыенты. Імі сталі хворыя педыятрычнага аддзялення.
Бальніца пасля рэканструкцыі.
З раённай бальніцы, дзе яны размяшчаліся да гэтага, хворыя разам з персаналам пераехалі на машынах – калонай.
Педыятрычнае аддзяленне разлічана на 40 ложкаў. Цяпер тут лечыцца 17 дзяцей ад 5 да 15 гадоў з рознымі паталогіямі: захворванні дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэм, страўнікава-кішачнага тракту – усё, на што могуць хварэць дзеці, за выключэннем хірургічных выпадкаў.
“Палаты двухмесныя. Да прыезду пацыентаў тут усё было гатова: усё вымыта, ложкі засланыя. Ужо наладжаная работа ўсіх неабходных службаў, у тым ліку лабараторыі, рэнтгенкабінета”, – сказала ў інтэрв’ю “РГ” загадчыца аддзялення Ала Галавач. Яна таксама расказала, што у педыятрыі таксама будзе гульнёвы пакой, дзе дзеці змогуць не толькі паглядзець тэлевізар – з імі будзе займацца выхавальнік.
Астатнія аддзяленні пераедуць крыху пазней – сачыце за rh.by.
Святлана ЦІШКО.
Фота Святланы ЦІШКО.
Як ішла рэканструкцыя бальніцы:
Рэканструкцыя завяршаецца (+фота)
Хутка ў бальніцы засцелюць ложкі