Сёння, 4 лютага, прыпыненыя заняткі ў дзвюх навучальных установах горада – гімназіі №7 і СШ №8. На дзень раней, 3 лютага, прыпыніўся навучальны працэс у Чысцінскай СШ.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла 3 лютага, што ў Маладзечне (а таксама ў Віцебску, Мазыры, Мінску, Салігорску, Магілёве і Бабруйску) захваральнасць на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі перавышае сярэдні рэспубліканскі і эпідэмічны ўзровень. Заняткі ў школах прыпыненыя, каб папярэдзіць распаўсюджанне інфекцыі.

Паводле папярэдніх дадзеных, чысцінскія школьнікі не будуць наведваць школу да 9 лютага, вучні гімназіі №7 і СШ №8 – да 10 лютага.

Святлана ЦІШКО.

Яшчэ ў сямі школах адмянілі заняткі.