Аляксей Чубат – паэт, аўтар некалькіх апавяданняў і зборніка вершаў “Гліняны чалавек” (Мінск, 2008).

Аляксей Чубат.

Сябра Беларускага ПЭН-клуба (міжнароднае аб’яднанне пісьменнікаў). Нарадзіўся 15 кастрычніка 1979 года ў Вілейцы. Скончыў вілейскую СШ №4 у 1997 годзе. У 2003 годзе на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта атрымаў спецыяльнасць “сувязі з грамадскасцю”. Паралельна завочна вучыўся ў БДЭУ па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне прадпрыемствам”. Цяпер працуе PR-спецыялістам, стварае рэкламу для галіновых і бізнэс-часопісаў. Жыве у Фаніпалі (Мінскі раён).

Абноўлена 9 лютага 2010 года.

Аддзел інфармацыі.

Больш пра Аляксея Чубата і яго вершы.