Ад таго часу Цітовічы сталі ініцыятарамі і здзяйсняльнікамі шматлікіх культурных і гістарычных праектаў у нашым рэгіёне.
Васіль Быкаў, Барыс Цітовіч, Алесь Адамовіч. Заброддзе, 1984.
Барыс Цітовіч – дыпламаваны графік, іканапісец і ландшафтны дызайнер.
Барыс кажа, што яго жаданне ў свой час збегчы з Мінска як палітычнага цэнтра і спакойна займацца мастацтвам плаўна перайшло ў сацыяльна-культурную праграму.
У савецкія часы ў Вілейскім раёне ён рэалізаваў шэраг альтэрнатыўных мастацкіх і культурных праектаў. Ў 90-ых Барыс Цітовіча прымаў удзел ва ўзнікненні музейнага комплексу старадаўніх народных рамёстваў «Дудуткі». Разам з музейным праектам «Заброддзе» ён шмат часу прысвячае іканапісу.
Валянціна па адукацыі рэжысёр. Яна вучылася ў мінскай Акадэміі мастацтваў і пасля пераезду ў Заброддзе арганізавала там дзіцячы вандроўны тэатр «Ялінка».
З дзецьмі з бліжэйшых вёсак яна ставіла п’есы вядомых аўтараў і ўласныя творы. Маскі і касцюмы яны рабілі сваімі рукамі. На той час пастаноўкі пад адкрытым небам былі для гледачоў і акцёраў нечым альтэрнатыўным, незвычайным і вальнадумным.
У 1986 годзе яна змагалася за тое, каб вілейскі касцёл, які быў тады складам, рэарганізаваць ў канцэртную залу класічнай музыкі. Пазней яна дамагалася рэстаўрацыі бажніцы і яе перадачы ў 1990-я вернікам.
Паралельна яна больш за 20 гадоў працавала настаўніцай у школе вёскі Нароча (Нарач) на Вілейшчыне. У вольны час Валянціна працягвала займацца тэатрам, атрымала вялікую колькасць прызоў і ўзнагарод.
Барыс і Валянціна – бацькі скульптара і калекцыянера Данілы Цітовіча. Барыс, Валянціна, Даніла і яго жонка Карола Цітовічы зрабілі са звычайнай некалі вёсачкі Заброддзе адзін з духоўных цэнтраў нашага рэгіёну.
Паводле http://26grad-ost.de
Пра Заброддзе і Цітовічаў чытайце тут:
20.02.2011.Цітовіч Даніла
19.02.2011.Зімні дэсант часоў Другой сусветнай высадзіўся ў Заброддзі
12.11.2010.У памяць аб загінуўшых салдатах
4.05.2010.Госці з Германіі наведваюць Заброддзе
29.04.2010.Заброддзе рыхтуецца да свята