Паводле інфармацыі “Медыцынскага весніка”, неспрыяльнымі з’яўляюцца наступныя гадзіны:

7 сакавіка – ад 01 да 03 гадзін,

13 сакавіка – ад 15 да 17 гадзін,

19 сакавіка – ад 19 да 22 гадзін,

20 сакавіка – ад 20 да 22 гадзін,

26 сакавіка – ад14 да 18 гадзін,

31 сакавіка – ад 11 да 13 гадзін.

У кожнага чалавека, лічаць медыкі, ёсць слабое звяно ў яго арганізме. Калі хворая сардэчна-сасудзістая сістэма, то ў неспрыяльныя дні могуць адбывацца парушэнні ў рабоце гэтай сістэмы. У гіпертонікаў можа здарыцца гіпертанічны крыз, у хворых з ішэмічнай хваробай сэрца – прыступ стэнакардыі ці інфаркт. Калі ёсць дрэнна залечаная язва страўніка, то яна можа абвастрыцца, і гэтак далей.

Аддзел інфармацыі.