Будынак жыллёвай рамонтна-эксплуатацыйнай службы, што на вуліцы Юбілейнай, загарэўся раніцай 8 сакавіка. Папярэдняя прычына ўзгарання – курэнне вартаўніка.

Намеснік пракурора Смаргонскага раёна Мікалай Кіндра ў інтэрв’ю “РГ” расказаў: нецвярозы вартаўнік прыйшоў на работу, закурыў і лёг спаць. Ад непатушанай цыгарэты ў 8 гадзін раніцы пачаўся пажар. Будынак выгараў знутры, прагарэў дах. Вартаўнік застаўся жывы, яго паклалі ў бальніцу.

Па словах Мікалая Кіндры, у ноч на 8 сакавіка ў Смаргоні здарыўся яшчэ адзін пажар. Загарэлася кватэра адзінокага пенсіянера на вуліцы Савецкай. 67-гадовы гаспадар загінуў на пажары. Папярэдняя прычына ўзгарання ўсё тая ж – курэнне ў ложку.

Сяргей ЗЯНЬКО.