У пятніцу, 1 красавіка, у раённым Цэнтры культуры (РЦК) а 19 гадзіне пачнецца забаўляльна-гульнявая праграма для падлеткаў і моладзі “Давайце жартаваць, весяліцца, гуляць”.
Па словах Алены Санюковіч, загадчыцы дзіцячага аддзела РЦК, гледачоў чакае займальная праграма, а пераможцы вясёлых конкурсаў атрымаюць прызы.
Зоя ХРУЦКАЯ.