Рэспубліканская выстава сабак усіх парод адбылася сёння, 3 красавіка, на базе СШ №2.

Сабачкі і сапраўды былі прадстаўленыя розныя: вялікія і маленькія, калматыя і гладкія, хударлявыя і ўкормленыя. Гаспадары прывезлі іх не толькі са сталіцы, да якой каля 80 км, але і з Гродна, іншых гарадоў Беларусі. Былі ўдзельнікі і з Расіі.

Арганізатар выставы – таварыства аматараў жывёлаў “Вікторыя”.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.