Ад 8 красавіка па пятніцах, суботах, нядзелях паміж Мінскам і Алёхнавічамі будзе хадзіць дадатковая электрычка.

Са станцыі “Мінск-Пасажырскі” яна будзе адпраўляцца ў 15.50, прыбываць на канцавую ў 16.59. Са станцыі “Алёхнавічы” – адпраўляцца ў 19.07, прыбываць у Мінск у 20.30.

Ад 16 красавіка назначаецца дызель “Маладзечна-Параф’янаў” адпраўленнем у 7.34 (прыбыццём у 9.27) і “Параф’янаў-Маладзечна” адпраўленнем у 9.42 (прыбыццём у 11.34). Дызель будзе хадзіць толькі ў суботы і нядзелі.

Святлана ЦІШКО.