На дзевяты міжнародны конкурс акардэаністаў, які праходзіць у Вільні 6-9 красавіка, адправіліся выхаванцы Смаргонскай школы мастацтваў.
Як расказала “РГ” намеснік дырэктара школы Вольга Токарава, у намінацыі “Ансамблі” будзе ўдзельнічаць народны ансамбль сучаснай камернай музыкі “Субіта”, якім кіруе Іна Жых. У намінацыі “Сольныя выканаўцы” – Дзяніс Тапуць з класа выкладчыцы Наталлі Шукеловіч.
Арганізатары конкурса – Асацыяцыя акардэаністаў Літвы.
Святлана ЦІШКО.