У чацвер, 14 красавіка, а 18 гадзіне ў Палацы культуры адбудзецца вясельнае шоу “Ах, гэта вяселле!”

У праграму ўключаны конкурс вясельных фатографаў, чые работы гледачы ўбачаць на сценах Палаца, а за адну з іх змогуць прагаласаваць.

На сцэне адбудзецца канцэрт лепшых выканаўцаў Вілейшчыны, якія праспяваюць кампазіцыі з вясельнага рэпертуару. Гледачы змогуць убачыць калекцыю вясельных аксэсуараў, якую прадставіць адзін з салонаў Вілейкі.

Гледачы змогуць пакаштаваць традыцыйную вясельную выпечку, а пары, якія ў гэтым годзе адзначаюць залатое вяселле, атрымаюць падарунак пры наяўнасці пасведчання аб заключэнні шлюбу.

Дырэктар Палаца культуры Алеся Супрановіч адзначыла, што арганізаванае ёй шоу дапаможа перад вясельным сезонам даведацца аб тэндэнцыях у вясельнай модзе, а таксама ўзгадаць традыцыі гэтага свята.

Зоя ХРУЦКАЯ.