Маладзечанская футбольная каманда 23 красавіка ў Заскавічах правяла кантрольную трэніроўку перад пачаткам сезона-2011 у другой лізе чэмпіянату Беларусі. Адбыўся міжсабойчык. Чырвоныя гулялі супраць зялёных. Чырвоныя выйгралі 3:2.

Маладзечанцы гатовыя да сезона. Спачатку мы выйграем у мастоўскага «Нёмана» на яго полі 30 красавіка (націсніце каб павялічыць).

Нашы ветэраны. Дзмітры Вышынскі і Сяргей Дараховіч.

Моманты гульні.

Манішкі розных колераў – чырвоныя і зялёныя – надзелі на сябе футбалісты каманды «Забудова г. Маладзечна» (афіцыйная назва). Вароты чырвоных абараняў Вячаслаў Камінскі. Вароты зялёных – Канстанцін Сашчанка.

Лік у такіх сустрэчах не важны. Важна праверыць функцыянальную гатоўнасць футбалістаў да сезона.

Трэнеры Аляксандр Гармаза, Віталь Казяк і адміністратар Андрэй Найдзіч назіралі за гульнёй з трыбуны. Давалі сваім падапечным парады, каментавалі ход матча і былі адначасова суддзямі сустрэчы.

Дасталося ад трэнераў нашаму ветэрану Дзмітрыю Вышынскаму. Занадта шмат фаліў. Збівае свайго апанентна, просіць прабачэння, кажа:

– Ну ты ж зразумей: я бягу, ты бяжыш… Так атрымалася. Выбачай.

Гармаза – Вышынскаму:

– Дзмітры Леанідыч, лічы, што ў цябе ўжо дзве жоўтыя карткі.

Вышынскі:

– Пятровіч, я ж і так на адной назе гуляю.

Гармаза:

– Дык уключай другую. Паважай саперніка!

Вясёлы настрой трэніровачнага супрацьстаяння ўсяляе аптымізм. Чакаем пачатка сезона і выезда 30 красавіка на першы матч гэтага года ў Масты.

Даведка «РГ»: «Міжсабойчык» – гульня самі з сабой. Састаў калектыва гульцоў разбіваецца на дзве каманды. І атрымліваецца футбольны матч.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.