Шоу-конкурс “Парад прафесій” адбудзецца ў раённым Доме культуры (РДК) 29 красавіка а 18 гадзіне.

Прадстаўнікі пяці арганізацый Ашмяншчыны падрыхтавалі выступленні для трох этапаў конкурсу. Яны пакажуць прэзентацыю прафесіі, як самі трапілі ў спецыяльнасць, якія цікавыя выпадкі адбываюцца на іх працы. Па словах намесніцы дырэктара РДК Марты Ланеўскай, у конкурсе будуць спаборнічаць будаўнікі, дактары, культработнікі і прадстаўнікі іншых прафесій.

Зоя ХРУЦКАЯ.