Учора, 27 красавіка, у міліцыю звярнулася маладая жыхарка Маладзечна з заявай аб крадзяжы.

31-гадовая жанчына расказала, што ў ноч на сераду невядомы скраў дзіцячую каляску з чацвертага паверха яе дома па вуліцы Францішка Скарыны. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

Сума ўрону – каля 400 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Святлана ЦІШКО.