На святкаванне Дня Перамогі 9 мая запрашае Івянец.

На плошчы адбудзецца віншаванне ветэранаў, тэатралізаванае выступленне, канцэрт, спартыўныя спаборніцтвы. У 10 гадзін адкрыецца выстава ваеннай экспазіцыі ў музеі традыцыйнай культуры. У Доме польскім у гэты час адкрыецца выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 11 на плошчы пачнецца конкурс малюнка на асфальце “Мы − дзеці мірнага часу”. Рэжысёр лялечнага тэатра “Вандроўка” Аксана Шчацько паведаміла, што ўсе ахвотныя запрашаюцца на рэтра-дыскатэку ў парк імя Дзяржынскага а 17 гадзіне.

Зоя ХРУЦКАЯ.