Святочнае мерапрыемства “Дзень здзяйснення жаданняў” адбудзецца 1 чэрвеня ў гарадскім парку.
У 10 гадзін пачнецца ўрачыстае адкрыццё свята − шэсце з удзелам 50 касцюміраваных казачных персанажаў. Потым казачныя персанажы разыдуцца па асобных пляцоўках, дзе будуць займаць дзяцей конкурсамі і гульнямі.
Па словах метадыста раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Тамары Сяменчанкі, на пляцоўцы ў парку дадуць канцэрт дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, за што атрымаюць падарункі.
У летнім амфітэатры пройдзе раённы агляд-конкурс гульнявых праграм супрацоўнікаў устаноў культуры “Гульнявая вясёлка”.
Будуць працаваць атракцыёны, палаткі з салодкай ежай.
У канцы мерапрыемства кожны ахвотны зможа падысці да доміка добрай чараўніцы і з яе дапамогай напісаць на паперцы запаветнае жаданне. Паперкі з жаданнямі складуць у кошык, да якога прывяжуць гелевыя шары, і пусцяць у неба.
Святочная праграма будзе доўжыцца да 14 гадзін.
Зоя ХРУЦКАЯ.