Учора, 27 мая, на базе Смаргонскай пагранічнай групы адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі, устаноўленай у гонар генерал-маёра Васіля Маркоўкіна.

Ва ўрачыстым мітынгу прынялі ўдзел Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі, сваякі Васіля Маркоўкіна, ветэраны-пагранічнікі, прадстаўнікі мясцовай улады.

Пра гэта паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэта.

Васіль Фёдаравіч Маркоўкін быў назначаны першым начальнікам Смаргонскага пагранатрада ў 1992 годзе. Праз два гады ён стаў Камандуючым пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь. У запас генерал-маёр сышоў у 1996 годзе. 29 кастрычніка 2010 года ён памёр на 73-м годзе жыцця.

Святлана ЦІШКО.

Фота gpk.gov.by.