У мультфільме “Будзьма беларусамі”, прысвечаным гісторыі Беларусі, згадваецца Віленшчына, а таксама паэты і грамадскія дзеячы, якія нарадзіліся ці доўга жылі і працавалі ў нашым рэгіёне – Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч.

Першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён, прадставілі ўчора, 28 мая, кампанія “Будзьма беларусамі” і партал TUT.BY.

Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту “БудзьмаTUT” культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і партала TUT.BY, – адзначаюць яго стваральнікі.

Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей.

Мультфільм, хоць і прысвечаны гісторыі, зроблены вельмі па-сучаснаму. Саўндтрэк запамінальны і мае шансы стаць папулярным.

Аддзел інфармацыі.