На Салдацкім возеры і ў Ніжнім парку купацца небяспечна – такія высновы зрабіў начальнік вілейскай вадалазна-выратавальнай службы Таварыства выратавання на вадзе Аляксандр Роўда пасля аб’езду 1 чэрвеня месцаў для купання Вілейскага раёна.

Салдацкае зарастае цінай, у якой можна заблытацца, і рэльеф дна не адпавядае патрабаванням, у Ніжнім парку у вадзе шмат дрэваў і карчоў, на дне – вялікі слой глею. На думку Аляксандра Роўды, афіцыйна зацверджанымі месцамі купання ў Вілейскім раёне застануцца пляж на Віліі па вуліцы Савецкай, Вілейскае вадасховішча непадалёк ад канцавога прыпынку аўтобуса №4 і вадаём у Асіпавічах.

Святлана ЦІШКО.