Рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”, сузаснавальнікам якога з’яўляецца і “Рэгіянальная газета”, адбудзецца сёлета 26 чэрвеня ў Астраўцы.
Як і штогод, у ім будуць удзельнічаць выканаўцы чатырох узроставых груп – ад 9 да 30 гадоў. Ад кожнага раёна нашага рэгіёна могуць удзельнічаць не больш, чым два чалавекі ў кожнай групе.
Цяпер у раёнах праходзіць адбор удзельнікаў.
Летась “Адну зямлю” прымалі Ашмяны.
Святлана ЦІШКО.