Традыцыйная сустрэча жыхароў былой вёскі Рыбчына адбудзецца на Сёмуху, у нядзелю, 12 чэрвеня, каля каменя з мемарыяльнай дошкай у памяць аб зніклай вёсцы.

Пра гэта паведаміла “РГ” жыхарка Рыбчына Раіса Соніч. Па яе ініцыятыве землякі збіраюцца ад 1997 года. Сёлета будзе ўжо пятнаццатая сустрэча. Па словах Раісы Соніч, мерапрыемства пачнецца ў 12 гадзін. Будзе ўсталяваны і асвечаны новы металічны крыж, пройдзе канцэрт. Вёска Рыбчына была затопленая ў пачатку 1970-х гадоў падчас будаўніцтва Вілейскага вадасховішча.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Яшчэ па тэме:

Як спявалі ў Рыбчыне