Цана на пуцёўкі ў дзіцячыя лагеры можа крыху павысіцца, калі будуць павышаныя грашовыя нормы на харчаванне.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі, у Міністэрстве адукацыі цяпер разглядаецца пытанне аб тым, каб павялічыць гэтыя нормы, паколькі прадукты падаражэлі.

Мінэканомікі звяртае ўвагу на тое, што арганізацыі, у якіх лагеры знаходзяцца на балансе, ёсць магчымасць частку затрат на харчаванне браць на сябе. У цану пуцёўкі такія расходы не ўключаюцца.

Мінэканомікі вырашыла не ўстанаўліваць фіксаваную і гранічную цэны на пуцёўкі ў дзіцячыя лагеры. “Бо лагераў шмат і ў іх розная форма ўласнасці, розны штат і зарплата, яны знаходзяцца ў розных абласцях, а значыць, плацяць розную цану за камунальныя паслугі. Нарэшце, у кожным лагеры свае ўмовы пражывання”, – адзначылі ў міністэрстве.

Таму цана рэгулюецца з дапамогай інструкцыі, у якой прапісаны парадак фарміравання цэн на пуцёўкі. І па ёй яны фарміруюцца ўжо некалькі гадоў (інструкцыя №206 ад 24 лістапада 2005 года). Там напісана, як уключаць расходы на харчаванне, на медыкаменты, расходы на ўтрыманне лагераў. На падставе гэтай інструкцыі лагеры або арганізацыі, у склад якіх яны ўваходзяць, самі фарміруюць і зацвярджаюць цану пуцёўкі.

Паводле БелаПАН.