Учора, 21 чэрвеня, у пункце пропуску Каменны Лог смаргонскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні знайшлі ў грамадзяніна Літвы схаваны тавар – матэрыял для вырабу пломбаў.

Пра гэта паведаміў сайт Дзяржпагранкамітэта.

Груз быў схаваны ў паўпрычэпе “Вольва” грамадзяніна Літвы, які ўязджаў у Беларусь. У скрыні для інструментаў вадзіцель схаваў стаматалагічныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для вырабу зубных пломбаў – 160 банак агульнай вагой каля трох кілаграмаў і 90 цюбікаў з клеевым саставам. Груз забралі супрацоўнікі мытні. Папярэдне ён ацэнены ў суму каля 24 мільёнаў рублёў.

Святлана ЦІШКО.