Гран-пры фестывалю “Адна зямля” 26 чэрвеня атрымала маладзечанка Анастасія Апанасенка.
Па словах галоўнага спецыяліста па вакальна-харавым жанры Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Дзмітрыя Сушко, які ўваходзіў у склад журы, гэта было аднагалоснае рашэнне пяці членаў журы.
– Яна спявала нікому невядомыя песні беларускага кампазітара. Гэта новы матэрыял, да таго ж своеасабліва пададзены. Анастасія артыстычная, у яе ўнікальны голас, прыгожы тэмбр, які проста пакарыў журы, – патлумачыў Дзмітры Сушко ў інтэрв’ю “РГ”.
Уласнае прачытанне твора адзначыла і старшыня журы, выкладчыца вакалу Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Іна Дзідарава.
– Гран-пры атрымала дзяўчына, якая выконвала песні мясцовага кампазітара з Ліды, – мы гэта адзначылі. Да таго ж гэта ўласнае прачытанне твора. Хацелася б, каб на такім фестывалі гучала больш новых песень. Таму спецпрызы атрымоўвалі тыя, хто выконваў аўтарскія ці ўласныя песні, песні мясцовых кампазітараў, – сказала яна ў інтэрв’ю нашаму выданню.
Анастасія Апанасенка з Маладзечна.
Анастасія Апанасенка – салістка ўзорнай студыі эстраднай песні “Спяваем разам” Палаца культуры. Вучыцца ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя Агінскага.
Летась уладальнікам Гран-пры фестывалю, які праходзіў у Ашмянах, стала Вольга Ільіч, таксама маладзечанка.
Спецпрыз ад “Рэгіянальнай газеты” дастаўся Вользе Касцюкевіч са Смаргонскага раёна.
Вольга Касцюкевіч падчас выканання песні “Маці-зямля”.
Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі 42 выканаўцы з сямі раёнаў нашага рэгіёна.
Наступны фестываль, у 2012 годзе, будзе прымаць Вілейшчына. Начальнік аддзела культуры Астравецкага райвыканкама Сяргей Сяўко перадаў яго сімвал – глобус “Адной зямлі” – начальніку аддзела Вілейскага райвыканкама Сяргею Паўлоўскаму.
Пераможцы фестывалю “Адна зямля”
Узроставая група 9-13 гадоў:
1 месца – Ірына Сянько
2 месца – Аляксандра Корсак
3 месца – Лізавета Варановіч
Узроставая група 14-17 гадоў:
1 месца – Наталля Ламака
2 месца – Кацярына Барташэвіч
2 месца – Валерыя Фанарук
3 месца – Вольга Шакута
Узроставая група 18-23 гады:
1 месца – Таццяна Макарэвіч
2 месца – Марына Вярэніч
3 месца – Павел Бандарэнка
Узроставая група 24-30 гадоў:
1 месца – Васіль Каспяровіч
2 месца – не прысуджалася
3 месца – Таццяна Канчанін
Спецпрызы:
творчая надзея фестывалю – Аліна Айвазоўская
прыз “Рэгіянальнай газеты” – Вольга Касцюкевіч
прыз сімпатый гледачоў – Анастасія Клімашэўская
за артыстызм – Вераніка Дашына
за эмацыйнае выкананне – Давід Дуровіч
за драматызм вобразу – Алеся Сяргейчык
за аўтарскую песню – Аляксей Замара
за ўласны стыль – Алёна Бароўская
за сцэнічную культуру – Вадзім Лукашэвіч
за патрыятызм – Крысціна Салаўцова
Святлана ЦІШКО.
Фота Сяргея ЗЯНЬКО.