У дзявятым туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе 26 чэрвеня маладзечанская “Забудова” прайграла ў гасцях лідару турніру “Лідзе” з лікам 0:2.

Фанат Рыгор Кароль расказаў у інтэрв’ю “РГ”: гульня была роўная. Заканамерным вынікам была б нічыя. Гаспадары выйгралі за кошт таго, што рэалізавалі свае моманты. У нас з рэалізацыяй традыцыйныя праблемы.

Па словах Рыгора, у першым тайме барацьба праходзіла большасцю ў цэнтры поля, вострых момантаў каля варот сапернікі амаль што не стварылі. У другой палове сустрэчы магчымасці вызначыцца мелі нашы нападаючыя Аляксандр Працкевіч і Сяргей Космач. Але змяніць лік на табло яны не здолелі.

Лідчане пасля перапынку не рэалізавалі прызначаны пенальці. Пасля ўдару з “кропкі” мяч трапіў у перакладзіну. Адкрылі лік гаспадары поля на 67 хвіліне і адразу ж, на 71, падвоілі сваю перавагу. Рыгор Кароль кажа, што абодва галы былі падобныя – перадача справа ў цэнтр штрафной пляцоўкі і ўдар па варотах. Суразмоўца “РГ” адзначае: варатар Вячаслаў Камінскі не вінаваты ў прапушчаных мячах. За нападаючымі сапернікаў не дагледзелі нашы абаронцы.

Па меркаванні прыхільніка маладзечанскай каманды, наперадзе нам не хапае вастрыні. Нядрэнна было б паставіць у нападзенне Дзмітрыя Вышынскага, які іграе апошняга абаронцу, але на перадапошнім рубяжы Дзмітрыя няма кім замяніць. Далёка не ўсё наперадзе атрымліваецца ў Сяргея Космача, а Аляксандр Грыхуцік яшчэ канчаткова не вылечыў сваю траўму і не гатовы выйсці на поле.

Пасля двух прапушчаных галоў Вышынскі перайшоў у лінію атакі, але часу адыграцца было ўжо няшмат.

Нягледзячы на гэта паражэнне, маладзечанцы засталіся на дзявятым радку турнірнай табліцы. Гэтаму паспрыяла тое, што бліжэйшы пераследнік нашай каманды мінскі “Партызан-2” не выйграў у калінкавіцкай “Вертыкалі”. Матч скончыўся ўнічыю 2:2. Затое зноў павялічыўся разрыў у ачках з лідарам. Цяпер мы адстаём ад “Ліды” на 11 ачкоў

Наступную гульню праводзім у суботу, 2 ліпеня. Дзясяты тур для нас зноў выязны. Едзем у госці да “Бярозы-2011”. Падобна на тое, што і там лёгка не будзе.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Турнірная табліца:

Каманды

Г

В

Н

П

М

А

1

Ліда

9

7

2

0

18-6

23

2

Дынама-2 (Мінск)

9

6

0

3

19-8

18

3

Бяроза-2010

9

4

4

1

14-8

16

4

Белтрансгаз (Слонім)

9

4

3

2

22-9

15

5

Лівадзія (Дзяржынск)

9

4

3

2

11-9

15

6

Гомельчыгунтранс

7

4

2

1

16-6

14

7

Зорка-БДУ (Мінск)

9

4

2

3

14-11

14

8

Камунальнік (Слонім)

9

4

2

3

9-7

14

9

Забудова (Маладзечна)

9

3

3

3

15-17

12

10

Партызан-2 (Мінск)

9

3

2

4

20-21

11

11

Орша

8

2

3

3

9-12

9

12

Нёман (Масты)

9

2

3

4

8-13

9

13

Вертыкаль (Калінкавічы)

9

2

2

5

13-20

8

14

Вігвам (Смалявічы)

8

1

3

4

7-14

6

15

Жлобін

9

1

1

7

12-29

4

16

Асіповічы

9

1

1

7

9-26

4