Чысцінская “Забудова-2007” у суботу, 25 чэрвеня, прадоўжыла пад’ём па турнірнай табліцы. Дзякуючы дамашняй перамозе над дзяржынскай “Лівадзіяй-Юні” з буйным лікам 3:0, чысцінцы ўзняліся з шостага на пятае месца.

А вось вілейская “Вілія” прайграла на выездзе салігорскаму “Аўтамабілісту” з лікам 1:2. І калі перад гэтым турам разрыў паміж землякамі складаў усяго ачко, то цяпер Чысць, якая мае 15 ачкоў, апярэджвае Вілейку на чатыры. У віляйчан – 11, яны застаюцца пакуль на восьмым месцы.

Наступны тур чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе пройдзе ў нядзелю, 3 ліпеня. У гэты дзень “Вілія” чакае ў госці “Нёман-Агра” са Стаўбцоўскага раёна. Каманда пакуль паказвае трэці вынік у турнірнай табліцы.

“Забудова-2007” паедзе на гасцявую сустрэчу з камандай “Жодзіна-2007”. Жодзінцы маюць пакуль на адно ачко больш, чым нашы, і знаходзяцца на чацвертым месцы. У чысцінцаў ёсць шанс апярэдзіць сапернікаў. Для гэтага ў гасцях трэба браць тры ачкі.

Сяргей ЗЯНЬКО.