Штогадовы фэст, прысвечаны нябеснай апякунцы Беларусі Маці Божай Будслаўскай, адбудзецца ў Будслаўскім касцёле 1 і 2 ліпеня.

Гаспадыня плябаніі Будслаўскага касцёла Людміла Янкоўская расказала, што ўрачыстасці пачнуцца а 13 гадзіне 1 ліпеня. У 10.30 у суботу, 2 ліпеня, адбудзецца святая імша з урачыстым блаславеннем і працэсіяй. А 13 гадзіне 2 ліпеня пачнецца святая імша, якую будзе праводзіць біскуп Казімір Велікаселец.

Зоя ХРУЦКАЯ.