Сёння, 11 ліпеня, аўтамабіль МАЗ камбіната хлебапрадуктаў урэзаўся ў будынак Цюрлёўскага сельскага Савета. 48-гадовы вадзіцель грузавіка загінуў на месцы здарэння.

Начальнік аддзела дзяржаўтаінспекцыі райаддзела ўнутраных спраў Яўген Урбановіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: здарэнне адбылося каля 13 гадзін. Іншых пацярпелых няма. Прычыну трагедыі высвятляе міліцыя. Цела вадзіцеля дастаўленае ў Маладзечанскае аддзяленне медыцынскіх судовых экспертыз.

На 16 гадзін 30 хвілін анатаміраванне праведзенае не было, прычына смерці шафёра пакуль не ўстаноўленая, сказаў у інтэрв’ю нашаму выданню медыцынскі судовы эксперт Аляксей Гіль.

Падрабязнасці здарэння чытайце ў папяровай версіі газеты ў пятніцу, 15 ліпеня.

Сяргей ЗЯНЬКО.